Главная О библиотеке филиалы Ресурсы Услуги События Ссылки Карта сайта
Электронный каталог
Электронная доставка
Устойчивое развитие
Базы данных
Газеты
Журналы
Реферативные журналы
Библиографические списки
Информационный бюллетень РНТБ


Вы посетитель:
156862

Rating All.BY Каталог+поисковая система


Наши партнеры:

Подробнее:

17 февраля, 2005

Інструкцыя
аб правядзенні гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Лепшы бібліятэкар г.Мінска".

Мэты і задачы

1 .Удасканальванне прафесіяналізму, пашырэнне дыяпазону прафесійных і агульнаадукацыйных ведаў бібліятэкараў.
2.Стымуляванне інавацыйнай творчасці ў бібліятэчных калектывах, пошук перспектыўных форм і метадаў работы з чытачамі і кнігай.
З.Павышэнне сацыяльнай ролі бібліятэк у вобласці, прафесійнай самасвядомасці бібліятэчных спецыялістаў.
Арганізацыя конкурсу:
Гарадскі конкурс праводзіцца ў 2 этапы : першы этап (адборачны) праходзіць з лютага па май 2005года, у ім прымаюць удзел усе ведамственыя бібліятэкі горада.
Другі этап праводзіцца з мая па чэрвень 2005года, у якім прымаюць удзел пераможцы першага тура, выяўляецца і ўзнагароджваецца "Лепшы бібліятэкар г.Мінска".
Для правядзення гарадскога конкурсу ствараецца аргкамітэт з функцыямі журы. Састаў аргкамітэта зацвярджаецца начальнікам упраўлення культуры, узгадняецца старшыней гарадскога прафсаюза работнікаў культуры і старшыней міжведамственага гарадскога бібліятэчнага савета. Задачы аргкамітэтаў:
• разпрацоўка рэгламентаваных дакументаў;
• рашэнне арганізацыйных і фінансавых ііытанняў;
• арганізацыя правядзення конкурснай праграмы;
• выяўленне пераможцаў;
• узнагароджванне пераможцаў.
Аргкамітэт самастойна разпрацоўвае змест конкурсных заданняў і зацвярджае крытэрыі ацэнкі конкурсу, а таксама вядзе арганізацыйную работу па стварэнню іміджа конкурса, прапагандзе яго вынікаў, распаўсюджанню інфармацыйных матэрыялаў. Умовы ўдзелу ў конкурсе:
У конкурсе могут прыняць удзел спецыялісты усіх бібліятэк горада ў незалежнасці ад ведамаснай прыналежнасці, а таксама ад стажу работы, узросту і пасады. Канкурсанты, якія набралі найбольшую колькасць балаў, з'яўляюцца пераможцамі ў першым туры па сваіх ведамствам і становяцца ўдзельнікамі другога туру.
Другі тур прадугледжвае выкананне ўдзельнікамі шэрага заданняў па розных напрамках прафесійнай дзейнасці. Акрамя таго, кожны канкурсант павінен падрыхтаваць 2 хатніх заданні, прапанаваных аргкамітэтам. Удзельнікі, якія набралі у ходзе конкурсных заданняў другога тура найбольшую колькасць балаў, становяцца пераможцамі конкурсу прафесійнага майстэрства "Лепшы бібліятэкар г.Мінска" і ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкома і Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры.
Журы мае права ўвесці дадатковыя намінацыі для ўзнагароджвання ўдзельнікаў конкурсу. Пры падвядзенні вынікаў заключнага тура павінны ўлічвацца:
• узровень прафесійнай падрыхтоўкі, праяўленне творчай ініцыятывы бібліятэкараў;
• шырыня агульнаадукацыйнага кругагляду, эрудыцыя, эстэтычны густ, глыбіня ведаў;
• камунікабельнасць;
• арыгінальнасць і разнастайнасць меркаванняў і адказаў;
• пачуцце гумару, знаходлівасць.

Зацвярджаю
Начальнік упраўлення культуры
Кураш В.І.

Склад аргкамітэта - журы

Шышкін У.А.- намеснік начальніка упраўлення Міністэрства культуры Республнкі Беларусь



Кураш В.І.- (старшыня) начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкома.

Гіліцкая Г.У.- намеснік старшыні гаркома прафсаюзаў работнікаў культуры.

Далгаполава А.Е.- намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кочнева В.А.-вядучы спецыяліст сектара культурна-асветніцкай работы упраўлення культуры Мінгарвыканкома.

Лапо П.М.- дырэктар фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

Старыкава Н.М.- загадчык сектара культурна- асветніцкай работы упраўлення культуры Мінгарвыканкома.

Сухарукава Р.Н.- дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

Шамелава А.В.- дырэктар навукова-педагагічнай бібліятэкі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Конкурсныя заданні

1 ."Візітная картка спецыяліста" (рэгламент 3-5 хвілін)- гэта знаёмства журы з удзельнікамі конкурсу. Самае галоўнае, каб заданне дало магчымасць журы і гледачам аценіць прафесійныя і творчыя здольнасці канкурсанта, яго інтэлект, мастацтва валодання словам, камунікабельнасць.Форма прадстаўлення "візітнай карткі" можа быць разнастайнай - усё залежыць ад жадання канкурсанта. Прадстаўляць сябе павінен сам удзельнік, магчыма невялікая група падтрымкі (3-5 чалавек).

2. Прэзентацыя ўдзельніц конкурсу "Будзем знаёмы". Адказ на пытанні.

3. Абарона бібліятэчных навацый (рэгламент 5-7 хвілін) - гэта абарона ідэі, якая вырабатана канкурсантам або запазычана ім з вопыту работы іншых бібліятэк, з падтрымкай якой будуць вырашацца тактычныя і стратэгічныя задачы бібліятэкі як цэнтра грамадскіх зносін, выкарыстоўвацца новыя формы і напрамкі работы з насельніцтвам, інавацыйныя падыходы ў камплектаванні і раскрыцці бібліятэчнага фонду, у даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні патрабавальнікаў інфармацыі, у фарміраванні пазітыўнага грамадскага іміджу бібліятэкі і бібліятэкара і г.д. Абарона ідэі праводзіцца ў форме вуснага выступлення, у якім выкладаецца сутнасць ідэі, даказваецца яе навізна, перспектыва далейшага выкарыстання.

4. Віктарына "Бібліятэкар - эрудыт"
 
на заглавную вверх
 
Республиканская научно-техническая библиотека
Адрес: 220004, Беларусь, г. Минск, пр-т Победителей, 7
Тел./факс: (017) 203-31-38, e-mail: rlst@rlst.org.by
Вопросы и пожелания: webmaster@rlst.org.by