|
|
 |
 |
Подробнее:
16 февраля, 2005 |
|
Палажэнне
аб гарадскім конкурсе на лепшую публікацыю аб бібліятэках у перыядычных выданнях "Прэса ў падтрымку бібліятэк г. Мінска" |
1. Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Міжведамасны бібліятэчны савет г. Мінска.
Арганізацыйную і фінансавую падтрымку конкурсу могуць аказваць любыя юрыдычныя і фізічныя асобы, грамадскія арганізацыі і ўстановы.
2. Мэты конкурсу:
-прыцягненне ўладных структур і шырокіх грамадскіх колаў да ўдзелу ў рэалізацыі прыярытэтных накірункаў дзейнасці бібліятэк г. Мінска;
-стымуляванне ўвагі прэсы да праблем бібліятэк сталіцы;
-узмацненне сувязей бібліятэк з іншымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі;
-садзейнічанне развіццю бібліятэк і ўмацаванне іх аўтарытэту ў горадзе;
-усталяванне ў грамадстве ўсведамлення аб бібліятэцы як асяродку нацыянальнай культуры і цэнтра інфармацыі, пашырэнне ўвагі грамадства да яе праблем;
-прапаганда бібліятэчных прадуктаў і паслуг і распаўсюджванне інфармацыі аб іх;
-раскрыццё і асвятленне патэнцыялу і магчымасцей бібліятэк у інфармацыйным забеспячэнні;
3. Конкурс праводзіцца на працягу года, пачынаючы з 1 лютага 2005г. Вынікі падводзяцца да 31 снежня 2005г.
4. Права на ўдзел у конкурсе маюць усе часопісы і газеты, якія публікуюць артыкулы, нататкі, звесткі аб любых праблемах, працэсах, пытаннях, якія адносяцца да дзейнасці бібліятэк горада.
5. На конкурс прымаюцца ўсе публікацыі, незалежна ад іх аб'ёму, якія маюць дачыненне да бібліятэк сталіцы.
6. Матэрыялы на конкурс могуць быць прадстаўлены як калектывам выдання, так і непасрэдна аўтарам публікацыі. Аўтары павінны ўказаць асабістыя звесткі: месца працы, пасада, службовы адрас, тэлефон, факс, е-mаіl.
7. Тэрмін прадстаўлення матэрыялаў да 15 снежня.2005 г.
8. На конкурс прадстаўляецца тэкст работы: ксеракопія ці выразка з указаннем крыніцы і яе выхадных дадзеных.
9. Прадстаўленыя на конкурс публікацыі ацэньваюцца па наступных намінацыях:
       -лепшы журналіст
       -лепшы часопiс
       -лепшая газета
10. Пераможца намінацыі "лепшы журналіст" узнагароджваецца чытацкім білетам з правам карыстання любой бібліятэкай г. Мінска. Пераможцы намінацый "лепшы часопіс" і "лепшая газета" ўзнагароджваюцца ўключэннем яго (яе) ў абавязковы мінімум падпіскі бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў г. Мінска.
11. Матэрыялы на конкурс дасылаюцца з паметкай "на конкурс" па адрасу: г. Мінск пр. Машэрава, 7, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, пакой 416; rlst@rlst.org.by. Тэл. 203-31-38.
|
|
 |
|
 |